Фестываль “Гальшанскі замак” запрашае гасцей

|

Цяперашні фэст прысвечаны адразу чатыром датам у гісторыі: 730-годдзю заснавання саміх Гальшан і 400-годдзю заснавання мясцовага замка, а таксама 605-годдзю са дня нараджэння Соф’і Гальшанскай і 600-годдзю перамогі ў Грунвальдскай бітве.

Упершыню фестываль адкрые тэатралізаваны пралог з удзелам артыстаў з замкавых гарадоў і мястэчкаў вобласці. На баль да Соф’і Гальшанскай прыедуць “гістарычныя асобы” – уладальнікі Крэўскага, Гераненскага, Наваградскага, Гарадзенскага, Любчанскага, Мірскага замкаў.

Гледачы ў гэты дзень змогуць убачыць шмат рыцарскіх забаў і бітваў. Для ўдзелу ў свяце запрошаныя ўсе рыцарскія клубы рэспублікі. Будзе працаваць горад майстроў, адбудзецца канцэрт старажытнай музыкі ў выкананні вядомых калектываў “Стары Ольса”, “ЛітвінТроль”, “Расалія”, “Келіх Кола”, “Гальярды”. Таксама ў праграме запланавана правесці турнір лучнікаў, выступ танцавальных калектываў, конны турнір, конкурсы і файер-шоў.

 

Фота: http://podrobnosti.ua/upload/news/2010/06/18/694698_3.jpg