Недалёка ад Гародні пройдзе фестываль электроннай музыкі

|

Фестываль, які арганізуецца як акцыя “Радыё Гродна” пад дэвізам “Правядзем лета разам!”, абяцае быць маштабным і насычаным. У праграме фэсту выступы гарадзенскіх дыджэяў: Dj Mel, Dj Maks, Dj Glebov, а таксама дыджэяў  з іншых гарадоў Беларусі – MGN Dj Mongol, MGN Dj Gurami і іншых. Пакажа сваё майстэрства адмысловы госць фестывалю з Расіі – дыджэй MOONBEAM.

Акрамя гэтага, гледачоў чакаюць выступы Go-Go калектываў, FIRE-шоў, боды-ART, атракцыёны, аэрастат, фотасесіі і шматлікія іншыя мерапрыемствы.

Для правдзення фэсту будзе спецыяльна падрыхтавана тэрыторыя для намётаў, арганізаваны продаж ахладжальных напояў і гарачых закусак. На ўвесь час фестывалю будуць прадастаўлены бясплатныя аўтобусы Гародня – OXYGEN.

Пачатак фэсту адбудзецца ў 18.00

Папярэдне квіткі можна будзе набыць 20-22 жніўня ў гіпермаркеце “Алмі”. Кошт квіткоў на адзін дзень – 25000 р., на ўсе дні – 35000 р.

 

Фота: http://img1.liveinternet.ru/images/attach/b/3/21/820/21820954_b4.jpg