У Беларусі можна набываць квіткі on-line
У чэрвені гэтага году на тэрыторыі Беларусі пачала сваю дзейнасць адзіная інфармацыйная сістэма продажу квіткоў на ўсе культурныя і спартыўныя мерапрыемствы – фэсты, канцэрты, тэатр, кіно, спартыўныя спаборніцтвы і інш.
Па словах спецыяліста па маркетынгу “Квіткі Бел” Вольгі Кісель, kvitki.by – гэта электронная, цэнтралізаваная сістэма распаўсюджвання квіткоў у Менску, якая дзейнічае ў рэжыме рэальнага часу. Досвед распаўсюджвання квіткоў кампанія kvitki.by пераймае ў літоўскай кампаніі BILIETAI LT.
Сёння кампанія мае вялікі досвед у дадзенай сферы, з’яўляецца каштоўным партнёрам і кансультантам для арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, аператыўна і гнутка рэагуе на іх запатрабаванні. Па аналагічнай схеме больш за паўтары гады працуе падобны праект на Украіне – kvitki.ua.
– Выгода сайта kvitki.by – гэта перш за ўсё сістэма продажу і браняванне квіткоў анлайн, – паведамляе Вольга Кісель – Меню сайта зручна ў выкарыстанні, кожны наведвальнік можа ўбачыць план рассадкі ў зале, колькасць пакінутых квіткоў, а таксама выбраць жаданае месца і забраніраваць яго.
На сайце можна знайсці ўсе мерапрыемствы, даты і месцы іх правядзення, кошты квіткоў. Прад’явіўшы код брані ў любую з кас kvitki.by, кліент атрымлівае свой квіток. Таксама наладжваецца сістэма дастаўкі квіткоў кур’ерскай службай.
Здымак з img13.nnm.ru