Мінскі “Партызан” абыграў гарадзенскі “Нёман”
У нядзелю, 22 жніўня, у рамках 20-ага чэмпіяната Беларусі па футболе былі сыграны 5 матчаў 22-га тура. Матч, які адбываўся ў Гародні, скончыўся перамогай мінскага футбольнага клубу “Партызан”.
На 24-й хвіліне гульні адзіны пераможны гол забіў Юрый Кендыш. Хоць гульцы “Нёмана” і стваралі напружанныя моманты, але давесці іх да паспяховых ім не ўдалося.
Дзякуючы гэтай перамозе мінчукі ў турнірнай табліцы шчыльна наблізіліся да “Нёмана”. Гарадзенскі клуб на сённяшні дзень займае 10 месца.
Фотаздымкі Яраслава Ванюкевіча