Паездка ў тралейбусе каштавала гарадзенцу каля 4 млн рублёў

|

 

 

Мужчына быў затрыманы, супраць яго была заведзена крымінальная справа.

Як паведаміў супрацоўнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Шэршэневіч, за гвалт у дачыненні да чалавека, які выконваў свае службовыя абавязкі, мужчына атрымаў штраф памерам у 2,8 млн рублёў.

Акрамя гэтага, на карысць кантралёра спагнаны 1 мільён рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Давялося таксама аплаціць працэсуальныя выдаткі, якія склалі звыш 100 тыс. рублёў.

Ні пад час следства, ні на судзе абвінавачаны вінаватым сябе не прызнаў.

 

Фота: http://vminsk.by/archive/2006/12/19/2komposter.jpg