Фінскі канцэрн выкупіў больш за 90% акцый ОАО “Лідскае піва”
Гэта каштавала фінам 16 мільёнаў долараў.
У 2009 годзе фінскі інвестар павялічыў сваю долю да 87,85%, выкупіўшы акцыі ў мясцовых акцыянераў (фізічных асоб).
Тады за кожную акцыю Olvi выплочваў па 616 тысяч рублёў.
У мінулым месяцы фінскі канцэрн правёў другую кампанію па скупцы акцый “Лідскага піва” ўжо па кошце 675 тысяч рублёў за акцыю і прыдбаў яшчэ некалькі працэнтаў ва ўстаўным фондзе прадпрыемства.
На сёння Olvi належыць больш за 90% акцый “Лідскага піва”.
Лідскае прадпрыемства выпускае піва (каля паловы ўсёй прадукцыі) і безалкагольныя напоі.
Прыбытак “Лідскага піва” за апошнія 6 месяцаў склаў 6 мільярдаў рублёў.
У красавіку Olvi плануе запусціць на прадпрыемстве новую вытворчасць, якая дазволіць павялічыць яго магутнасці на 30%.
Паводле БелаПАН
Фота з сайта http://aidapioneer.com