Каля паловы выпускнікоў гарадзенскіх аўташкол завальваюць экзамены ў ДАІ
Паводле рэйтынгу, найбольш актыўна рыхтуе кіроўцаў катэгорыі “В” гарадзенскі аўтанавучальны камбінат.
За паўгады тут вывучыліся 975 чалавек.
Аднак да здачы экзамена ў ДАІ дайшлі толькі дзве трэці з іх – 646 кандыдатаў.
51,1% выпускнікоў гэтай установы экзамен у ДАІ з першай спробы не здаў.
На другім месцы школа ДТСААФ – 518 падрыхтаваных (з іх 359 дапушчаныя да экзамена ў ДАІ).
Тут экзамены ў ДАІ завальваюць 55,2% выпускнікоў.
На трэцім месцы па колькасці навучэнцаў абласная аўташкола – 277 падрыхтаваных, 245 дапушчаных да экзамена.
Гэтая аўташкола можа ганарыцца найлепшымі вынікамі навучання: 63,7% выпускнікоў здалі экзамен у ДАІ з першай спробы.
Больш падрабязна глядзіце тут