Мастоўскі падпальшчык абвінавачваецца ў наўмысным забойстве

|

Забойцу можа пагражаць пажыццёвае зняволенне альбо смяротнае пакаранне.

Пракуратура прыйшла да высновы, што дом падпаліў сам гаспадар, які працуе качагарам у бальніцы.

Суседзі паведамілі, што напярэдадні мужчына нападпітку пасварыўся з сям’ёй і пагражаў спаліць хату.

Пажар пачаўся, калі ўсе разышліся па пакоях, а гаспадар застаўся адзін на кухні.

28-гадовая дачка, жыхарка Гродна і яе дзевяцігадовы сын, якія прыехалі наведаць родных на вёску, загінулі ў вагні.

Яшчэ чатыры чалавекі, якія знаходзіліся ў доме падчас пажара, былі шпіталізаваныя.

Найбольш пацярпеў муж загінулай жанчыны: з апёкамі 40% цела мужчына трапіў у рэанімацыю.

Жонка падпальшчыка атрымала апёкі 20% цела.

У бальніцу трапілі таксама сын гаспадара з 5 % апёкамі і яго сяброўка – апёкі 12% цела.

Вінаваты ў трагедыі сваёй віны не адмаўляў, аднак сцвярджаў, што пажар узнік выпадкова, калі бензін успыхнуў ад цыгарэты.

Мужчына паведаміў, што ён у гэты час распальваў ацяпляльны кацёл, аднак экпертыза вызначыла, што пажар распачаўся адразу ў некалькіх месцах, а меньш за ўсё пацярпела акурат месца каля катла.

Сам падпальшчык, які быў нападпітку, не пацярпеў.