Акадэмік Рубінаў супраць студэнтаў-ільготнікаў
Паводле А.Рубінава “ёсць праблема са студэнтамі-ільготнікамі, трэба прааналізаваць і разабрацца, ці абаснавана праводзіцца залічэнне.
Дзеці без бацькоў павінны падтрымлівацца дзяржавай, але гэта не азначае, што трэба зніжаць патрабаванні да іх ведаў”.
Патрабуе аналіза сітуацыя з ільготамі пры залічэнні абітурыентаў з сельскай і гарадской мясцовасці.
Зараз на долю ільготнікаў прыпадае да 40% бюджэтных месцаў у ВНУ.
А.Рубінаў прывёў прыклад, калі ў мінскую ВНУ на спецыяльнасць “Бізнэс-адміністраванне”, дзе прахадны бал быў 336, залічаны студэнт-ільготнік, які набраў крыху больш за 100 балаў.
Паводле http://www.interfax.by/