Асаблівасці нацыянальнага гумару

|

Сутыкнуўшыся з гумарам беларускім, не адразу і «заязджаеш», які ён. Вось вісяць такія «новыя» дарожныя знакі на Фартах. Прычым, розных, як бы мовіць, накірункаў – праваслаўнага і каталіцкага. Я адразу і не зразумела, што гэта… прыкол. Аказваецца, крыжыкі акуратна прылепленыя да знака «ляжачы паліцэйскі» звычайнай ізастужкай.

 

А я спачатку нават у ДАІ звярнулася, маўляў, што гэта за знак такі незвычайны. Паверыла, значыць, не змагла з першага погляду распазнаць жарт. Пагадзіцеся, што жарт гэты – зграбны, нават нейкі «шматпланавы», і як усякі гумар – народны, без аўтарства…