У хуткім часе зменім старое аўта на новае
“Мы зацікаўленыя ў тым, каб увайсці ў гэтую расійскую праграму. У выпадку куплі аўтамабіля расійскай вытворчасці можна будзе здаць старую машыну і атрымаць за гэта даплату“, кажа намеснік міністра ў інтэрвью БЕЛЦЕ.
Міністэрства прыроды ўжо падало заяўку ў урад Саюзнай дзяржавы, аб далучэнні Беларусі да праграмы. Крыніцай фінансавання мае стаць Саюзны бюджэт.
Рэч праграмы ў наступным: жадаючыя набыць новы аўтамабіль айчыннага вытворцы атрымліваюць льготы у выпадку, калі здадуць старую машыну.
Па задумцы, гэта мае вырашыць праблему ўтылізацыі старых машын.
Па дадзеным расійскага Міністэрства прамысловасці і гандлю з сакавіка гэтага году такім чынам было ўтылізавана каля 60 тысяч аўтамабіляў.
Умовы атрымання льготы памерам 50 тысяч расійскіх рублёў выглядаюць так:
Здаць можна толькі легкавы аўтамабіль масай не болей за тры з паловай тоны.
Выраблены 10 год таму і раней.
Аўтамабіль мусіць знаходзіцца ва ўласнасці здаючага не менш за год