Лідчане супраць будаўніцтва заводу
Мясцовыя жыхары супраць будаўніцтва заводу. Іхнім меркаваннем завод будзе шкодны для людзей і асяроддзя. На прадпрыемстве будуць выкарыстоўвацца саляныя кіслоты – каля 200 тонаў у год.
Такім чынам завод, нібыта парушае Орхускую канвенцыю, якая абараняе права кожнага жыць у спрыяльным для здароўя асяроддзі. Беларусь падпісала яе ў 1999 годзе.
Аднак экспертнае заключэнне падрыхтаванае гродзенскім навукова-даследчым прадпрыемствам азотнай прамысловасці кажа, што прадпрыемства цалкам бясшкоднае для навакольнага асяродзьдзя і людзей, што пражываюць побач.
Дырэктар будучага заводу, Аляксей Боўфал заяўляе, што няма ягонай віны ў тым, што заключэнне не было апублікаванае для шырокай грамадскасці.
Слуханні запланаваныя на 17.30 у памяшканні актавай залі былога клубу Абутковай фабрыкі.