Камбінат, дзе вырабляюць… прафесіі
Што з сябе ўяўляе НВК? Як да яго ставяцца школьнікі? Давайце разбярэмся. НВК – гэта міжшкольны камбінат, дзе, як і школьнікі, так і людзі з вышэйшай ці спецыяльнай адукацыяй атрымоўваюць навыкі валодання той або іншай новай для іх прафесіяй. А калі здадуць іспыты, то ім яшчэ і выдадуць пасведчанні аб заканчэнні курсу.
Хадзіць у НВК вучням не падабаецца па шэрагу прычын. Па-першае, з-за яго прыходзіцца хадзіць у суботу ў школу. Па-другое, адзнакі хоць і ставяць, у атэстат яны усё роўна не ідуць і на агульную «карціну» атэстату не ўплываюць. Па-трэцяе, заняткі ў камбінаце з’яўлюцца факультатыўнымі, але яго наведванне – абавязковае.
Але з іншага боку, тут ёсць прадмет «Асновы выбару прафесіі», які дапамагае правільна вылучыць прафесію. Па заканчэнні школы вы адразу атрымоўваеце пасведчанне аб тым, што набылі ўменні па той ці іншай прафесіі. У камбінаце, акрамя вывучэння тэорыі, ёсць магчымасць выкарыстання практыкі: камбінат мае неабходнае абсталяванне і цэнтр прафарыентацыі, дзе можна даведацца аб шматлікіх прафесіях, «паспрабаваць» іх на сабе і выбраць тую, што больш падабаецца.
Кожны настаўнік камбінату мае сваеасаблівасці правядзення заняткаў. Напрыклад, на ўроках па прадпрымальніцтву вы не ўбачыце вучняў, якія сядзяць шэрагамі за партамі. Разынка такіх урокаў – «круглы стол», за якім вядзецца размова, атрымоўваюцца веды і нават «заключаюцца» дамовы. У кухароў вучні пішуць рэцэпты і ідуць на кухню – ператвараць рэцэпты ў смачную ( ці не – як атрымаецца!) ежу. Наладчыкі ЭВМ і на тэарэтычных і на практычных занятках калупаюцца ў кампутарах. А аператары ЭВМ вучацца розным праграмам на кампутарах (якія яшчэ не сапсавалі наладчыкі), асвойваючы графіку і дызайн.
Для настаўнікаў жа НВК – добры шанец папрацаваць за прыстойны заробак, бо не кожнага настаўніка-медыка, настаўніка-кухара возьмуць у школу. Мне здаецца, што пазітыў ад наведвання камбінату вучні атрымаюць, хутчэй, калі скончаць школу.
Святас Ляўчук