У Зэльве пабудуюць вугальную электрастанцыю

|

Дамова прадугледжвае будаўніцтва ў Зэльве вугальнай электрастанцыі магутнасцю 920 Мвт. Таксама запланавана будаўніцтва транспамежнай лініі электраперадачы, якая злучыць беларускую электрападстанцыю “Рось” з польскай энэргетычнай сістэмай.

З беларускага боку дамову падпісаў генеральны дырэктар РУП “Гроднаэнэрга” Уладзімір Шацернік, з польскага – прэзідэнт праўлення АТ “Кульчык Холдынг” Дар’юш Медуск.

Наступным крокам супрацоўніцтва стане стварэнне ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў па непасрэднай рэалізацыі гэтых двух праектаў. Падпісанне дамоў паміж “Гроднаэнэрга” і “Кульчык Холдынг” стала важным крокам на шляху далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, падкрэслілі ў пасольстве.

 

Фота з http://bravo-group.com.ua