На мяжы затрымалі кантрабандыстаў

|

 

 

Грамадзяне Літвы былі затрыманыя гарадзенскімі памежнікамі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску “Прывалка”.

У агульнай складанасці ў паліўных баках, у спінках сядзенняў і іншых тайніках чатырох Audi і аднаго Volkswagen было схавана 230 тысяч беларускіх цыгарэт. Кіроўцаў адпусцілі дахаты, а вось аўтамабілі затрымалі да рашэння суду. У агульнай складанасці аўтапарк ацэнены ў Br34 млн, кошт цыгарэт – каля Br12 млн.

 

Фота з http://www.segodnya.ua/img/forall/a/5920/31.jpg