Памежнікі сядуць на коней

|

Аб гэтым паведаміў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі генерал-маёр Ігар Рачкоўскі на паседжанні камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці, якое прайшло ўчора ў Гародні. Гэта будзе адной з мераў, якая будзе зручная для ажыццяўлення памежнага кантролю ў зоне Аўгустоўскага каналу, а таксама выканае іміджавую ролю. Пры гэтым мэтазгодна развіваць айчынную пароду коней, напрыклад, “беларускую запражную”, гадоўляй якой займаецца СПК “Прагрэс-Верцяллішкі” Гарадзенскага раёна.

Былі разгледжаныя пытанні выканання дзяржпраграмы развіцця беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Абмяркоўваліся эфектыўнасць і шляхі далейшага ўзаемадзеяння выканаўчых і распарадчых органаў і органаў памежнай службы.

Старшыня Дзяржпамежкамітэту падкрэсліў, што з боку памежнай службы робіцца ўсё магчымае для таго, как адкрыць шляхі для развіцця турызму ў зоне канала. З гэтай мэтай, адзначыў ён, прынята рашэнне аб пашырэнні прымежнай зоны да 50 км. Таксама на кантролі стаіць пытанне гатоўнасці да рэалізацыі дамовы аб малым памежным руху спрошчаных пунктаў пропуску, якіх на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці 11. Пасля іх уладкавання будзе абмяркоўвацца пытанне аб развіцці іншых або адкрыцці новых спрошчаных пунктаў пропуску. 

Па словах Ігара Рачкоўскага, адным з першачарговых дзеянняў з боку памежнага ведамства павінна стаць змена статусу пункту пропуску “Рудавка Лясная” на Аўгустоўскім канале. Плануецца, што ён стане водна-пешаходна-веласіпедным. Гэта пытанне будзе ўключана ў найбліжэйшую сесію парламента.

Плануецца таксама ўладкаваць турыстычны переход “Прывалка-Швяндубрэ”, вядуцца перамовы з літоўскім бокам. Пры адкрыцці гэтых двух пунктаў пропуску з’явіцца прамы водны шлях з Польшчы па Аўгустоўскім канале ў Літву.

 

Фота з http://www.interfax.by