Студэнты ГрДУ атрымаюць электронныя студэнцкія білеты
Першымі такія білеты атрымаюць 2000 першакурснікаў. Дакумант стане пропускам у навучальныя корпусы і інтэрнаты, чытацкім білетам. На новым студэнцкім будуць запісаныя ўсе асноўныя дадзеныя і з яго дапамогай студэнты атрымаюць доступ у інтэрнет у ўніверсітэтскіх аўдыторыях.
Плануецца, што да канца году памяняць старыя квіткі змогуць і старшакурснікі.
У БДУ такая сістэма была ўведзеная пяць год таму. Спачатку студэнты сустрэлі яе без запалу, а дакладней байкотам. Купля новых квіткоў была прымусовай і навучэнцы баяліся, што такім чынам улады ўніверсітэту будуць збіраць дадзеныя аб студэнтах: якія кніжкі яны чытаюць, якія інтэрнет-старонкі наведваюць.
Цягам бліжэйшых двух год плануюць увесці ў кожнай беларускай ВНУ.