Маленькая перамога

|

Паскардзіўся на Івана Крука кіраўнік справамі Астрвецкага райвыканкаму Міхаіл Зімніцкі. Падчас апошніх мясцовых выбараў, як кажа спадар Крук, менавіта Зімніцкі намагаўся недапусціць яго да ўдзелу ў кампаніі, пагражаючы людзям, якія падпісаліся за яго кандыдатуру. Потым чыноўнік наогул пакрыўдзіўся і напісаў скаргу для ўзбуджэння крымінальнай справы, але завялі ўсяго толькі адміністрацыйную.

 

Сам Іван Фёдаравіч лічыць сённяшнюю пастанову суда маленькай, але істотнай перамогай.

 

Іван Крук – вядомы на Астравеччыне актывіст, які ўжо раней не аднойчы прыцягваўся да адказнасці праз свае дзеянні супраць пабудовы АЭС.

 

Фота westki.info