Мадэрновыя танцы з-за акіяну
CityDance прадставяць адзін с найлепшых сучасных амерыканскіх балетаў – «Эспланада» Пола Тэйлара, якога газета «San Francisco Chronicle» назвала самым выбітным сярод сучасных стваральнікаў танца. У «Эспланадзе» ён паспрабаваў аб’яднаць зусім не танцавальныя, штодзённыя крокі з музыкай Ягана Себасцьяна Баха.
У праграме вечара будуць таксама іншыя знакамітыя пастаноўкі.
Гастролі амерыканскіх танцораў у Гродне і Мінску яшчэ падчас апошняга «Амбасовішча» анансаваў часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан.
Паводле drama.grodno.by
Здымак citydance.net