Як «дамовіцца» з кампутарам
Асноўнай праблемай усіх заўзятых кампутаршчыкаў з’яўляецца кампутарны глядзельны сіндром, сімптомамі якога з’яўляюцца: заслона ў вачах, пагаршэнне вастрыні зроку, пачырваненне і т.д.
Для таго, каб не дапусціць сур’ёзных ускладненняў, вы павінны выконваць некалькі простых правіл і рэкамендацый у межах прафілактыкі кампутарнага глядзельнага сіндрому: абмежаванне часу працы за кампутарам, размяшчацца ад манітора больш за 50 см, кожную гадзіну працы рабіць перапынак па 15 хвілін, выконваючы пры гэтым спецыяльныя практыкаванні для вачэй. Гэтыя рэкамендацыі ўсім вядомыя, праўда, не заўсёды выконваюцца.
А вось і штосьці новенькае: праўдзівай небяспекай працы за камп’ютарам з’яўляецца не ўплыў на вочы, а адсіжванне мяккага месца, што аднолькава шкодна і хлопчыкам, і дзяўчынкам. У ідэале трэба браць прыклад з Льва Мікалаевіча Талстога – працаваць стоячы, узгрувасціўшы комп як мага вышэй. Тады ўжо сапраўды ніхто лішняга часу каля экрана не затрымаецца.
Яшчэ адзін важны момант – забяспечыць пабольш месца для бакавога зроку. Адмоўцеся ад вялікага манітора, або проста адсуньцеся ад яго далей; зрабіце так, каб за маніторам была не сцяна, а прастора памяшкання. Тады вочы будуць «гуляць» блізка-далёка, што само па сабе з’яўляецца практыкаваннем.