«Містар кот» апынуўся звычайным…

| Без катэгорыі

На форум, які ладзіла Міністэрства Прыродных Рэсурсаў было запланавана шмат канферэнцый, выстаў ці акцый, каторыя павінны былі звярнуць увагу грамадзян на пытанні абароны навакольнага асяроддзя. У горадзе з 27-га па 29-га жніўня прайшлі фінальныя мерапрыемствы форуму, аб чым недаінфармаванм мінакам паведамлялі чырвоныя і зялёныя сцягі ў цэнтры гораду.

 

Экалагічны Форум – гэта не толькі навуковыя сустрэчы, канферэнцыі ды ўрачыстыя шэсці. У Гродна адкрылася некалькі выстаў. Сярод іх вялікай папулярнасцю, асабліва ў наймалодшых, карысталася выстаўка катоў «Містар Кот». Не самы танны ўваход не адштурхнуў наведвальнікаў, якія тлумна, штурхаючы адзін аднаго, разглядалі катоў.

>

Нават не самае зоркае вока заўважыла і малую плошчу залі, зачыненыя вокны, вялікую колькасць удзельнікаў. Такія вось адмоўныя прыкметы выставак з удзелам жывёлаў. Не хацелася ўдзельнічаць, глядзець на катоў, якія, напэўна, таксама мучыліся ў клетках. Да таго ж, шчыра кажучы, каты рэдка прадстаўлялі мала сустраканыя рысы, большасць з іх такія ж, як бадзяюцца дзесьці па вуліцах гарадоў. Таму і чуліся галасы бацькоў пра страчаныя грошы і час.

 

Паспяховаму правядзенню некаторых мерапрыемстваў перашкодзіла дажджлівае і пахмурнае надвор’е. У парку Жылібера мелася прайсці выстава сабак – цяжка сказаць, колькі гарадзенцаў, нягледзячы на надвор’е, вырашыла пагладзіць хатніх улюбёнцаў. Тое ж самае здарылася з запланаваным стварэннем алеі дрэў, прысвечанай Форуму. Пасля 12.00, калі павінна было пачацца мерапрыемства, садаўнікоў на вуліцы Маставой не бачылі. Затое з усталяванай на плошчы сцэны чуліся гукі рэпетыцыі. Увечары 29-га жніўня адбыўся святочны канцэрт. Выступілі зоркі беларускай папсы.

 

Восьмы Рэспубліканскі Экалагічны Форум закончыў святочны феерверк на Савецкай плошчы, які на секунду размаляваў пахмурнае, амаль восенскае неба. А ў нядзелю ранкам ніхто, праязджаючы праз плошчу, і не падумаў бы, што яшчэ ўчора тут праходзілі гулянні.

Фота Вольгі Крзусь