Някляеў будзе балатавацца на прэзідэнта
“Рэальна гэта адбудзецца як толькі будуць абвешчаныя прэзідэнцкія выбары”, – кажа Някляеў. Адначасова паэт упэўнены, што дэмакратычныя сілы змогуць вылучыць адзінага кандыдата.
Чарговы кандыдат упэўнены ў магчымасці перамогі. Тут ён спасылаецца на сацыялагічныя даследванні кампаніі “Гавары праўду”, згодна з якімі рэйтынг дзеюячага прэзідэнта складае толькі 33%. Таму, Някляеў упэўнены, што рыхтуецца перадача ўлады Віктару Лукашенка, калі не на гэтых, то на наступных выбарах.
Праўда вынікі нядаўняга апытання зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў кажуць пра амаль 50-адсоткавую падтрымку Аляксандра Лукашенка.
“Калі ж Лукашэнка зноў атрымае 80% галасоў, ёсць плошча і нашая надзея на людзей, якія туды прыйдуць”, – упэўнены паэт.
Пакуль пра ўдзел у выбарах заявілі: Сяргей Гайдукевіч. Аляксандар Лукашэнка, Юры Глушакоў, Рыгор Костусеў, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саннікаў.