60 метраў да мяжы
Затрыманыя былі дзяўчына, яе брат і жаніх. Спачатку ўсе яны працавалі ў Маскве, а калі страцілі працу вырашылі спрабаваць сябе ў Еўропе. Прыехаўшы ў Мінск, на аўтобусе дабраліся да Гродна, далей спадзяваліся на добры лёс.
Выпрабаваць яго вырашылі а пятай раніцы. Атрымалася перайсці усе агароджы і кантрольную паласу. Вычакалі некаторы час у лесе і вырашылі ісці. Пасля пабеглі цераз поле ў бок Польшчы, дзе іх і затрымала трывожная група. Дакумантаў у затрыманых не было – разлічвалі, што іх перашлюць сябры па пошце.
Парушальнікі атрымаюць штраф і будуць дэпартаваныя ў Расію.