Гарадзенцы – сярод лепшых арнітолагаў краіны

|

Адкрыты чэмпіянат, які праводзіўся ўжо ў сёмы раз, сабраў 11 каманд. Удзельнікі павінны былі на працягу дзевяці гадзін адшукаць як мага больш гатункаў птушак у натуральных умовах. Каманда «Кронан» гродзенскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» заняла трэцяе месца, вызначыўшы 97 відаў дзікіх птушак. Лепшай была фінска-беларуская каманда «Lintu», якой удалося ўбачыць ажно 114 відаў і пабіць гэтым абсалютны рэкорд беларускіх чэмпіянатаў.

У мінулым годзе гродзенцы з каманды «Dreamteam» занялі першае месца, пабачыўшы 102 віды.

 

Паводле birdwatch.by

Здымак prosto-free.livejournal.com