Вясковец адкапаў бутэльку з ртуццю
Як паведаміла “Твайму стылю” прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская, мужчына выклікаў выратавальнікаў у 11.30.
Супрацоўнікі МНС выехалі на месца здарэння на машыне хімічнай радыяцыйнай абароны.
Перавышэння нормы канцэнтрацыі пароў ртуці не было, таму бутэльку з небяспечным рэчывам выратавальнікі проста вывезлі.
Як яна трапіла ў зямлю пакуль дакладна не вядома.
Цяпер ртуць будзе захоўвацца ў шкляной тары ў гродзенскім МНС, пакуль яе не перададуць на спецыяльнае перапрацоўчае прадпрыемства.
Гродзенскім выратавальнікам дастаткова часта даводзіцца выязджаць на дэмеркурызацыю (збор) пралітай ртуці.
Часцей за ўсё справа тычыцца разбітых тэрмометраў.
Такую дапамогу выратавальнікі аказваюць бясплатна, але найчасцей справіцца з праблемай можна было б і самастойна.
Прасцей за ўсё сабраць ртуць з дапамогай спрынцоўкі.
Рэчыва неабходна змясціць у ёмістасць з вадой, а памяшканне праветрыць.
Сабраную такім чынам ртуць можна здаць у падраздзяленне МНС.