Дзеля заробку кантрабандысты рызыкуюць дарагімі аўтамабілямі
Кантрабанда была схаваная пад абшыўкай, у маторным адсеку і пад крэсламі ў салоне.
Затрыманая іншамарка, кошт якой у 9 разоў перавышае кошт кантрабанды, можа быць канфіскавана рашэннем суда.
Яшчэ 2 аўто кантрабандыстаў былі затрыманыя ўчора.
У пункце пропуска “Беняконі-1” лідскія памежнікі затрымалі «Opel», якім кіраваў жыхар Брэстскага раёна.
Мужчына прыхаваў у бамперы, пярэдняй панэлі і пад абшыўкай каля 400 пачак беларускіх цыгарэт.
Кошт тавара склаў каля 600 тысяч рублёў, кошт затрыманага аўтамабіля ў 45 разоў даражэйшы – 27 мільёнаў рублёў.
Гарадзенец, які праязджаў учора праз пункт пропуска “Бераставіца”, схаваў пад абшыўкай свайго «Volkswagen» 20 жаночык джынсаў і 12 рамнёў.
У гэтым выпадку затрыманая іншамарка каштуе ў 16 разоў больш за нелегальны тавар.
Паводле http://gpk.gov.by