8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы

|

У 1514 годзе пад Оршай Вялікае княства Літоўскае атрымала перамогу над Маскоўскім княствам. Узначаліў 30-цітысячнае вялікакняжацкае войска гетман Кастусь Астрожскі. Дзякуючы яго кіраўніцтву 80-цітысячнае маскоўскае войска было разбіта дашчэнту.

Чаму менавіта дзень Аршанскай бітвы стаў Днём беларускай вайсковай славы? За адказам на гэта пытанне “Твой стыль” звярнуўся да гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча.

“Аршанская бітва – гэта бліскучая перамога, якая атрымала вялікі рэзананс у Еўропе. Перамога ў тым накірунку, з якога нам і да гэтага часу паграджае небяспека На жаль, сучасная беларуская нацыя шукае ў гісторыі 19-20 ст. тыя падзеі, якія даюць ёй апору ў яе ідэалогіі. Я лічу, што сённяшняя гісторыя адпавядае сучаснаму стану беларускай нацыі – мы знаходзімся ў адступленні, губляем сваю мову, сваю культуру.”.

Адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы пачалі ў канцы 80-х гадоў. 8 верасня 1992 года ў чарговую гадавіну Аршанскай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. Тады ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу.

Фота з сайта http://www.uploadhouse.com