Зачаруй казкай!

|

З дасланых на конкурс прац будзе створаны зборнік беларускамоўных дзіцячых казак, якія затым будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы краіны.

 

– Ідэя выдання зборніка дзіцячых казак ўзнікла на стыку дзвюх праблем, якія нас хвалююць: жаданне дапамагчы дзецям у інтэрнатах і жаданне хоць на кропельку ўзняць прэстыж беларускай мовы – паведаміла “Твайму стылю” адна з арганізатарак конкурсу Аляксандра Літвінчук.

 

Дасылаць свае творы на электроную скрыню kazka2010@gmail.com трэба да 30 верасня.

Аўтараў лепшых казак чакаюць падарункі.