Каля 60 гарадзенскіх бяздомных атрымаюць пашпарты

|

Раней такіх людзей рэгістравалі ў доме начнога знаходжання для асоб без вызначанага месца жыхарства па вул. Карскага. Зараз аблвыканкам вырашыў выдаткаваць сродкі з гарадскога бюджэту на афармленне пашпартоў для гэтай катэгорыі людзей.

Па словах дырэктара дома начнога знаходжання для асоб без сталага месца жыхарства Валянціна Гаворыка: “Рэгістрацыя і пашпарт даюць магчымасць атрымаць пэўныя сацыяльныя гарантыі: медыцынскую дапамогу, інтэрнат, працу. Цешыць, што апошнім часам усё больш бяспрытульных звяртаеццам да нас. Так, у квартал мы рэгіструем каля 20 чалавек”.

Фота Аляксандра Саенкі