Гродна горад гамафобаў?
Гаворка ідзе пра фільм, які з’явіўся нядаўна ў Сеціве і папулярызуе аднаполыя шлюбы.
Сюжэт роліка пад назвай “Ігараўна VS традыцыйная сям’я” досыць просты.
Спачатку па засняганай Савецкай вуліцы ў Гродне ідзе “традыцыйная” парачка.
Затым, апынуўшыся ў полі за сінагогай хлопец з дзяўчынай пачынаюць сварыцца.
І тут з гурбы снегу з’яўляецца “адна са скандальных беларускіх травесці-дзіў Патрыцыя Блю (яна ж Ігараўна)”, якая скідае з сябе жаночы строй ды апынаецца…хлопцам.
Юнакі туляцца адзін да аднаго, а самотная дзяўчына адыходзіць у снежную далячынь.
>
Нью-Ёрк. Збор подпісаў за аднаполыя шлюбы. Не нашая пакуль рэальнасць. Фота Вітаўта Рудніка
“Твой стыль” звязаўся з аўтаркай фільму, маладой рэжысёркай-аматаркай, студэнткай ЕГУ Наталкай Прадзед.
– У чым асноўная ідэя фільму?
– Паказаць, што ўсе людзі маюць права быць шчаслівымі, у тым ліку гамасэксуалы.
– Вы сапраўды лічыце Гродна “горадам, поўным гамафобных забабонаў”?
– У пэўнай ступені так. Праўда, гамафобіі хапае і ў іншых беларускіх гарадах. Мне падабаюцца многія месцы ў Гродне і таму менавіта гэты горад быў абраны для здымкаў.
– У Сеціве ролік фігуруе пад назвай “Ігараўна VS традыцыйная сям’я”. З Вашага пункту папулярызацыя аднаполых шлюбаў азначае адначасовае выступанне супраць традыцыйнай сям’і?
– Можа і так…А ўвогуле, ролік не мае назвы, гэта не я яго так назвала.