Гарадзенскія іудэі сёння сустракаюць 5771-ы Новы год
Барыс Квяткоўскі, старшыня гарадзенскай іудэйскай рэлігійнай суполкі:
– У сённяшяшняе свята, якое ў літаральным перакладзе называецца “Галава года”, мы чытаем урывак з Торы пра ахвярапрынашэнне Аўраама, які з’яўляецца для нас прыкладам моцнай веры.
Затым молім Госпада, каб нашыя імёны былі запісаныя ў кнігу жыцця, каб год для нас быў шчаслівым і салодкім.
На святочным стале – сімвалічныя стравы.
Па-першае мусіць быць галава кашэрнай жывёлы, у нас сёння будзе галава рыбы.
Абавязкова будзе мёд і садавіна, каб наступны год быў салодкім, абавязкова гранат: ягоныя зярняткі – сімвал 613 запаветаў, якія выконвае габрэй на працягу жыцця.
Іудэі адлічваюць час ад стварэння свету. Але Рош а-Шана – не толькі свята стварэння свету, гэта і дзень пакаяння, справаздачы перад Госпадам.
Каб наступны год быў спрыяльным, у гэты дзень імкнуцца пазбягаць гнева і не раздражняцца.