“Нёман” супраць “Партызана”: гульня за выжыванне

|

Перад апошнімі 11-цю гульнямі чэмпіянату краіны гарадзенскія футбалісты ідуць на перадапошнім месцы.

 

Пасля таго, як каманду ачоліў расійскі спецыяліст Аляксандр Карашкоў, каманда прайграла пяць матчаў запар!

І гэта нягледзячы на тое, што новы трэнер прывёў з сабой з дзесятак новых гульцоў, на якіх у кіраўніцтва клуба нечакана знайшліся грошы.

 

Ужо ў нядзелю “Нёман” чакае адзін з найважнейшых у барацьбе за “выжыванне” матчаў.

У госці ў Гродна прыедзе найгоршая пакуль каманда чэмпіянату – сталічны “Партызан”, які ўсяго на ачко адстае ад гарадзенцаў.

>

21 жніўня каманды ўжо сустракаліся паміж сабой у Гродне і гаспадары саступілі тады з лікам 0-1.

Яшчэ адна параза ад саперніка такога класу стане моцным разчараваннем для гарадзенскіх заўзятараў.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча