Падрыхтоўка да “Дажынак” каштавала бюджэту 265 мільярдаў рублёў

|

Нагадаем, некалькі дзён таму тэрмін правядзення Дажынак перанеслі на тыдзень: з 17-19 на 24-26 верасня.

Прычына – шматлікія недаробкі.

Спраўдзіць сітуацыю на месцы і прыехаў прэм’ер-міністр.

У Лідзе пабудавана ці адрамантавана і добраўпарадкавана 220 аб’ектаў ( будынкі, інжэнерныя сеткі, вуліцы, дарогі).

У працы па падрыхтоўцы горада да “Дажынак” было занята 5000 працаўнікоў.

Адрамантаваны фасады 123 жылых дамоў, рэканструяваны 29 вуліц, пакладзена 280 тыс. кв.м асфальту.

Адрамантаваны гасцініцы, кінатэатр, ліцэй.

Да “Дажынак” прымеркавана адкрыццё Лядовага палацу з хакейнай пляцоўкай і Дома рамёстваў і народных традыцый.