Шалфей унесены ў спіс наркотыкаў

|

Яны будуць лічыцца наркатычнымі ў выпадку, калі яны ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы сальвінарын А і эргаметрын.

Усяго ў новым спісе забароненых 24 прэкурсора і 21 асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

У студзені і сакавіку сёлета ў спіс забароненых ужо дадалі 27 псіхатропаў, аднак наркагандляры дастаткова хутка адаптаваліся за забаронаў і сталі распаўсюджваць раней невядомыя і не забароненыя на тэрыторыі Беларусі псіхатропныя сумесі.

Прааналізаваўшы сітуацыю, супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі сумесна з спецыялістамі Дзяржаўнага эксперта-крыміналістычнага цэнтра МУС вызначылі новыя хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе наркотыкаў.

Ініцыятыву падтрымала Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова пачне дзейнічаць цягам 10 дзён пасля апублікавання.

Паводле http://www.belta.by