Барацьба за правы жывёлаў. Бег па коле?
Звярнуцца з чарговым запытам да кіраўніцтва “Спецаўтагаспадаркі” дзяўчына вырашыла пасля з’яўлення ў СМІ інфармацыі пра магчымае з’яўленне ў Гродне гасцініцы для часовага ўтрымання адлоўленых сабак і катоў.
Пакуль жа на вуліцы горада штодня выязджае брыгада прадпрыемства “Спецаўтагаспадарка”, якая сеткамі ды сачкамі адлоўлівае бадзялых жывёлаў ды адвозіць іх на спецыяльны палігон. Хворых жывёлаў забіваюць адразу. Здаровыя маюць шанс на жыццё на працягу 5-ці дзён. Калі за гэты час не знаходзіцца гаспадар – іх таксама чакае смяротны укол.
Эла Ласончык папрасіла адказаць ёй, на калі запланавана адкрыццё прытулку для бяздомных жывёлаў, на якую колькасць сабак і катоў ён будзе разлічаны, ці будзе рабіцца стэрылізацыя жывёлаў, у выпадку якіх захворванняў іх будуць пазбаўляць жыцця, а якія захворванні будуць лячыць, ці будуць прыцягвацца дабраахвотнікі для дагляду за жывёламі і пошукамі гаспадароў для іх.
Асобна сп-ню Ласончык цікавіла колькасць жывёлаў, якія былі адлоўленыя “Спецаўтагаспадаркай” з сакавіка па жнівень.
У адказ сп-ня Эла атрымала ліст, у якім кіраўніцтва прадпрыемства просіць дзяўчыну патлумачыць, якім чынам інфармацыя пра дзейнасць “Спецаўтагаспадаркі” закранае “правы і законныя інтарэсы” аўтаркі звароту.
Сп-ня Эла абураецца:
align=”left” width=”269″ height=”320″ >- “Спецаўтагаспадарка” узяла на сябе нехарактэрную ролю для смеццезборачнага бюджэтнага прадпрымемства – ролю суддзі, які вырашае, каму і якую інфармацыю прадстаўляць!
Зараз я рыхтую скаргу ў гарадскую жыллёва-камунальную гаспадарку.
У скарзе буду спасылацца на заканадаўства, паводле якога прадпрыемства не можа не прадставіць мне інфармацыю незалежна ад мэтаў, дзеля якіх я збіраюся яе выкарыстоўваць. Пры патрэбе буду звяртацца ў Дзяржкантроль!
– На якія канкрэтна палажэнні заканадаўства Вы будзеце спасылацца?
-Напрыклад, на арт. 16 Закону «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», паводле якога не можа быць абмежаваны доступ да інфармацыі…аб экалагічнай, санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі.
Альбо на Закон «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва», які гарантуе грамадзянам краіны атрыманне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы, прафілактычных мерапрыемствах і абавязвае арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечваць рэалізацыю гэтага права.
– Вы ўжо мелі досвед адстойвання свайго права на атрымане інфармацыі…
– Так, судзебная калегія па грамадзянскіх справах Гарадзенскага абласнога суду ў сваім рашэнні ад 5 траўня 2010 году ясна патлумачыла, што «бригады по отлову животных […] осуществляют деятельность, оказывающую воздействие на состояние живых организмов, экологию и на санитарно-эпидемиоологическую обстановку» і таму не прадставіць мне інфармацыю, якую я запрасіла, «Спецаўтагаспадарка» не можа.
Калі ў Гродне за права на жыццё бадзялых катоў і сабак змагаецца шэраговая грамадзянка, то ў суседняй Украіне свой голас у гэтым пытанні узняў былы прэзідэнт краіны Леанід Краўчук.
У сваім звароце да кіраўніцтва краіны ён запатрабаваў ліквідаваць перасоўныя крэматорыі на колах, у якіх у некаторых украінскіх гарадах спальвалі злоўленых бадзялых катоў ды сабак.