Раскопкі ў Коматава працягваюцца (Фотарэпартаж)
Апошнія некалькі год раскопкі на Нёмане вядуцца штолета. На гэты раз археолагі патрапілі на сярэднявечны вясковы магільнік.
Галоўны іх рухавік – будаўніцтва ГЭС, якое пагражае затапленнем вялікім абшарам па беразе, у тым ліку археалагічным помнікам, якія там знаходзяцца.
Узвышша, на якім знаходзіцца коматаўскі могільнік, у выніку затаплення, хутчэй за ўсё, станецца востравам, які будзе пастаянна падмывацца хвалямі Бацькі-Нёмана.
Дзесяткі помнікаў проста апынуцца пад вадой.
Раскопкі ў гэтым месцы першай пачала археолаг Ала Квяткоўская на мяжы 1980-х і 90-х гадоў. Акрамя стаянак каменнага веку, якія амаль праз кожныя 50 метраў раскіданыя па-над Нёманам, археолагаў зацікавіў каменны магільнік XVI-XVIII стст.
Зямля ў гэтым месцы сапраўды аказалася ўрадлівай на гістарычныя артэфакты: гэтым летам на пляцоўцы былі выяўленыя імаверныя падмуркі царквы, было знойдзена каля 200 манет, упрыгожванні, рэшткі адзення і трунаў, зафіксаваны піктаграфічныя выявы на камянях.
> |
|
А гэты камень быў усталяваны ў год Вялікай Французкай рэвалюцыі (1789) | Манета з выявай Пагоні – напамін пра нашую Дзяржаўнасць |
Цікава, што большасць камянёў ня мае нават пазнакаў крыжа, не гаворачы ўжо пра звесткі пра пахаваную асобу – нашы продкі дастаткова добра ведалі свой род, каб арыентавацца сярод аднолькавых з выгляду шэрых валуноў (ня ў прыклад сучасным беларусам).
Раскопкі ладзяцца сіламі студэнтаў Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэту імя Янкі Купалы, а таксама з дапамогай неабыякавых валантэраў.
Шэраговец археалагічнага «падраздзялення»
Фронт прац яшчэ дастаткова вялікі, таму тэрмін даследванняў, хутчэй за ўсё, вызначаць умовы надвор’я.
Ідзе ювелірная праца. Галоўная задача – не пашкодзіць
Крыж на камяні – канфесійная адзнака і своеасаблівы абярэг
У археалогіі фіксуецца кожны крок
Уся ўвага новазнойдзенаму пярсцёнку (Амаль па Толкіену:)
Час збіраць камяні – загадчык кафедры археалогіі Аркадзь Піваварчык
Экскурсія для дэкана
Сам-насам з гісторыяй.
Фотарэпартаж Вольгі Грышко