Ліда рыхтуецца да Дажынак (фотарэпартаж)
Святочныя мерапрыемствы пройдуць у Лідзе 24-25 верасня. Жыхароў і гасцей Ліды чакаюць «горад майстроў», канцэртныя пляцоўкі, шэсце духавых аркестраў, рыцарскі турнір.
Можна будзе ўбачыць збудаваныя акурат да Дажынак Лядовы палац, лыжна-ролерную трасу.
Апагеем Дажынак стане цырымонія ўручэння прэмій пераможцам «Рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы Ўраджаю-2010 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам», запланаваная на абед у суботу.
У сувязі з прыездам кіраўніка дзяржавы на Лідчыне ўжо зараз прынятыя надзвычайныя меры бяспекі.
Падрыхтоўка Ліды да Дажынак – у фотааб’ектыве Яраслава Ванюкевіча.