Памяць пра гродзенскіх габрэяў у пуцяводніку ARCHE
У нумары – артыкулы гродзенскіх гісторыкаў пра гісторыю габрэйскай грамады ў Гродна і іх след у культуры горада.
-Тут засталася вялікая спадчына габрэяў.
Выкарыстоўваць яе – прыкмета добрага густу, – лічыць рэдактар ARCHE Валер Булгакаў.
У вечарыне ўдзельнічалі гродзенскія аўтары спецвыпуска “Праходкі па яўрэйскай Гародні”.
Вольга Сабалеўская заўважыла, што ў жыхароў сучаснага Гродна не засталося памяці пра габрэйскую супольнасць:
-Яны жылі побач з беларусамі 600 год.
Цяпер апрача анекдотаў пра габрэяў нічога не ведае.
Фота Юліі Каляды