Як вярнуць да актыўнага жыцця людзей, адкінутых грамадствам
З вопытам працы НГА, дзяржавы і бізнеса па вырашэнні гэтай праблемы ў Літве гродзенскіх спецыялістаў пазнаёміць Багуславас Гружэўскіс, намеснік дырэктара літоўскага Інстытута Працы і Сацыяльных даследаванняў.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.
Каардынатар праекта, Леанід Каліценя, паведаміў “Твайму стылю”:
– Барацьбу з сацыяльнай адкінутасцю людзей трэба разумець значна шырэй, чым барацьбу з беднасцю.
Гэта барацьба з тым, што людзі не маюць магчымасці выкарыстаць свій патэнцыял на карысць сабе і грамадству.
З жыцця грамадства выключаюцца людзі не толькі з-за інваліднасці ці адсутнасці сродкаў.
Напрыклад, у катэгорыю “бедны” людзі могуць трапіць з-за немагчымасці па розных прычынах упісацца ў сучасную соцыя-культурную сітуацыю.
Праблему можна вырашыць, калі яна дакладна акрэсленая.
Спадзяюся, вынікам правядзення нашага круглага стала стане дыялог, агульнае разуменне ўдзельнікамі праблемы сацыяльнай адрынутасці і кааперацыя.
Пакуль кожны нешта робіць паасобку, цяжка разлічваць на вынік.
Сацыяльная выключанасць – складаны працэс, які характарызуецца разбурэннем сацыяльных сувязей і выключэннем з грамадскіх дачыненняў і інстытутаў як груп, так і асобных людзей, што робіць немагчымым іх паўнавартасны ўдзел у дзейнасці грамадства.
Сацыяльная выключанасць уключае не толькі нізкі даход – няздольнасць эфектыўна ўдзельнічаць у эканамічным, сацыяльным, палітычным і культурным жыцці, – а таксама выключэнне з грамадства на аснове рэлігійных, культурных, расавых, ментальных і фізічных асаблівасцей.
Зацікаўленыя ва ўдзеле ў круглым стале могуць звяртацца да Леаніда Каліцені па тэл. МТС 776 38 06,
Велком 376 38 06.