Лідскіх школьнікаў на час “Дажынак” распусцілі на канікулы
Толькі праз іх можна будзе патрапіць да месца святкаванняў.
Нецвярозыя асобы, а таксама людзі з алкаголем і півам застануцца за агароджай.
Супрацоўнік лідскай міліцыі Сяргей Саўчык распавёў:
“Пропускі робяцца для транспарту, які абслугоўвае гандлёвую зону. У нас будзе 7 кіламетраў гандлёвых шэрагаў. Сюды з’едуцца з усёй краіны”.
Каля 1 800 работнікаў гандлю з усёй рэспублікі падчас “Дажынак” будуць жыць у 38 вагонах, якія размесцяцца на чыгуначнай станцыі.
Калі прыехаць у Ліду на машыне падчас “Дажынак”, то яе давядзецца пакінуць на ўскраіне горада.
Саўчык: “Вы не патрапіце на машыне ў тое месца, дзе праходзіць мерапрыемства. Мы папярэдзілі кіроўцаў, размясцілі ў мясцовай газеце інфармацыю аб тым, якія вуліцы будуць перакрытыя і як будзе рухацца грамадскі транспарт. Калі пакінеце машыну на ўскраіне, пройдзеце КПП, можаце удзельнічаць у свяце”.
Лідскіх школьнікаў чакаюць выходныя з 24 па 26 верасня, а навучэнцаў тэхнічнага каледжа, які знаходзіцца ў самым цэнтры горада, вызваляць ад заняткаў ужо з гэтай серады.
Да свята ў Лідзе адкрыецца Лядовы палац на тысячу месцаў і шэраг спартовых збудаванняў.
У рэканструкцыі горада ўдзельнічалі каля 5 тысяч чалавек і 66 будаўнічых арганізацый.
Агулам падрыхтоўка Ліды да “Дажынак-2010” каштавала амаль 87,5 мільёнаў долараў.
Паводле http://euroradio.by
Фота з сайта http://foto.tut.by