Актывіст Руху “За Свабоду” хоча ўвайсці ў ініцыятыўную групу А.Лукашэнкі
Іван Крук:
– У сваёй заяве я напісаў, што прашу ўключыць мяне ў склад ініцыятыўнай групы А.Г.Лукашэнкі, бо людзі неадназначна ўспрымаюць яго выдвіжэнне на чацьвёрты тэрмін, а ўлады хаваюць праўдзівую інфармацыю, і я хачу даведацца, што людзі думаюць на самой справе.
У складзе ініцыятыўнай групы я змагу сустракацца з людзьмі, размаўляць з імі, даведацца, чаму яны падтрымліваюць А.Лукашэнку.
Я бачу, што людзі абураныя тым, што кожны дзень растуць кошты на ўсё, але людзі загнаныя ў кут, яны баяцца пра гэта казаць.
У станоўчы адказ на сваю заяву Іван Крук не верыць:
– Я чакаю пісьмовага адказу, каб пасля звярнуцца ў суд. Я ведаю, што мне адмовяць. Аднак гэта таксама будзе паказальна.
На фота: Іван Крук
Фота з сайта: http://www.ucpb.org