Радзіма забывае сваіх герояў

Так здарылася і з музеем Васіля Быкава, творчасць і жыцце якога пакінулі доўгі след ў гарадзенскай гісторыі.

 

Наведваючы маленькі закуточак, за які цвёрда стаяць некалькі смельчакоў на чале з Мікалаем Мельнікавым, адчуваеш сябе гігантам і імкнешся ўцягнуць у сябе паветра і больш не дыхаць.

>

Музей працуе ў невялікім памяшканні адміністрацыйнага будынку па вуліцы Савецкай, 31.

 

Гэта і музеем спачатку не назавеш, але калі пачынаеш адчуваць, колькі ўсяго змясцілася ў пакойчыку, і як чула да ўсіх экспанатаў ставяцца арганізатары, сціскаецца сэрдца.

 

18 верасня маленькаму музею давялося прымаць вялікую групу ўдзельнікаў літаратурнай канфэрэнцыі. Удзел у ёй бралі дакладчыкі з розных краін. Студэнты гарадзенскага ўніверсітэту выступалі з дакладамі пра жыццё і творчасць творчасць Васіля Быкава.

 

– “Больш за ўсё ўразіла чысціня вашага гораду, яго ўтульнасць, атмасфера. Я прывыкла жыць ў вялікіх гарадах, такіх як Масква, і, вядома, узровень чысціні моцна адрозніваецца.

Што тычыцца літаратуры, то даклады гарадзенскай моладзі нас таксама ўразілі не менш, чым Гродна” – каментуе сябра праўлення маскоўскай рады пісьменнікаў Алена Трафімава. І дадае:

 

– У Расіі беларускіх пісьменнікаў чытаюць з вялікай ахвотай, іх ведаюць. Але, канешне, чытаюць у перакладзе на рускую мову. А творы Быкава ўключаныя ў школьную праграму і яго імя ведае амаль кожны чалавек, які наогул умее чытаць.

 

Супрацоўнікі музею распавялі гасцям пра тое, як ён ствараўся, як даводзілася змагацца за некаторыя рэчы, пра тое, што ў мінулым годзе пабачыла свет кніга “Пасланец мужнасці” – зборнік паэтычных твораў, прысвечаных знакамітаму беларускаму пісьменніку.

Дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага выдання гарадзенцам аказалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і даследчык творчай спадчыны Васіля Быкава Сяргей Шапран.

 

Музей Васіля Быкава ў Гродне патрабуе дапамогі.

 

Грошай на яго ўтрыманне не хапае. Таму і пакойчык маленькі, і даследніцкая дзейнасць не вядзецца, і наведвальнікаў мала.

 

Збіраць матэрыялы дапамагала жонка пісьменніка, яго сыны, журналісты і навукоўцы.

 

Арганізатары музею “ваююць” таксама з мясцовай уладай за вуліцу, якая б насіла імя пісьменніка, і за шыльды на будынках, у якіх жыў Быкаў.

 

Тое, што імя Быкава ведаюць за мяжой, гэта добра.

 

Але калі імя пісьменніка не шануецца на радзіме, калі ўлада не клапоціцца пра ўшанаванне яго памяці, захаванне яго літаратурнай спадчыны – гэта вельмі прыкра.

 

Фота аўтара