Антыаўтамабільны маніфест

|

Краіна не здабывае нафту і газ, не вырабляе свае аўтамабілі. З-за гэтага з Беларусі проста “вымываюцца” за мяжу вялізныя сродкі, якія б маглі працаваць на развіццё эканомікі.

 

Больш за 80% усіх атмасферных забруджванняў ў горадзе – гэта транспартныя выкіды.

 

Шум аўтамабіляў даводзіць людзей да эмацыйных зрываў. З малых гадоў фармуецца неўроз, звязаны з тым, што на вуліцы нельга расслабіцца, пастаянна трэба быць напагатове, нават у сваім двары. Не дзіўна, што дзеці аддаюць перавагу знаходжанню дома за кампутарам, а не забавам на вуліцы.

 

Аўтамабіль – самая рэальная смяротная небяспека для чалавека. Пажары, паводкі, няшчасныя выпадкі на працы, маньякі – разам узятыя не могуць переплюнуть шкоду ад аўтамабіляў.

 

Скажаце, што асабісты аўтамабіль наcтолькі неабходны, што трэба мірыцца з усімі пералічанымі вышэй пагрозамі?

 

Можа гэта самы хуткі від транспарту, напрыклад?

 

Праверана, што хутчэй, чым на аўтамабілі перасоўвацца:


– у радыўсе паўкіламетра пешшу;

– у радыўсе пяці кіламетраў на ровары (акурат пасуе да памераў Гродна);

– у радыўсе больш за дзвесце кіламетраў на цягніку.

 

І гэта без уліку часу, які кіроўца губляе ў корках, запраўляецца, адпачывае ў дарозе і адсыпаецца пасля.

А колькі клопатаў і часу сыходзіць на рэгістрацыю і праверку тэхнічнай спраўнасці аўтамабіля, яго мыццё, рамонт, высвятленне адносінаў з ДАІ і калегамі на дарозе і г. д.

 

У сярэднім у Беларусі на набыццё аўтамабіля выдаткоўвацца 8 000 даляраў. Гэтага хопіць, каб чатыры гады ездзіць у Гродне на таксі кожны дзень туды – назад на працу.

 

Пасля такога тэрміну ў Еўропе ад аўтамабіляў ужо пазбаўляюцца. І гэта без уліку выдаткаў на паліва! На дарогу Гродна – Мінск кіроўца запраўляе 20 літраў паліва па 2500 рублёў. Гэта 50 000 руб.

 

Кошт квітка на самай хуткай і камфортнай маршрутцы складае 42 000 руб. Падарожжа ў маршрутцы займае амаль столькі ж часу і пры гэтым вы пасажыр, а не кіроўца, якому трэба сачыць за дарогай і г.д.

 

У Гродне ў звычайны дзень (з працы – на працу і так куды) я набіраю 10-15 км. Калі б дабіраўся на працу на машыне, то мне ў месяц спатрэбілася б каля 75 000. Хоць мае знаёмыя кажуць, што выдаткоўваюць на паездкі па горадзе каля 200 тыс. у месяц. А я абыходжуся коштам праязднога квітка і паўсюль паспяваю!

 

Ну добра, скажуць мае апаненты, аўтамабіль – нетанная раскоша, затое ён гарантуе пэўны камфорт, а за камфорт трэба плаціць.

 

Сапраўды, у дождж і ў маразы асабліва на веласіпедзе не наездзіш, ды і ў смярдзючым, набітым людзьмі тралейбусе ехаць 30-40 хвілін няма ахвоты.

 

Давайце так, у дажджлівыя дні – таксі, у сонечныя – ровар, і чатыры гады назапашвання грошай на аўтамабіль ў вас пройдуць праз 32 гады. А можа і грамадскі транспарт вам падасца ні такім ужо страшным пры параўнанні кошту і якасці …

 

…Сапраўды, у аўтамабілі можна паслухаць любімую музыку, даехаць з мангалам да Ендрэні, адчуць сябе гаспадаром жыцця на хуткасці звыш за 100 км. дазволеных км. на гадзіну.

 

… А можна музыку слухаць на канцэрце, да возера Ендрэні дайсці паходам і, паваліўшыся ад стомы, лавіць задавальненне ад з’едзенага бутэрброда і ганарыцца сваёй разважлівасцю.

 

Вось і атрымліваецца, што ў большасці выпадкаў асабісты аўтамабіль, гэта, у асноўным, “панты для лохаў”. І не важна, ці гэта старая даўно не рамантаваная машына, якая замінае суседзям, бо няўдала прыпаркаваная ў двары на газоне, альбо крутая тачка для “катання” дзяўчынак, якая спальвае ўсе рэсурсы ўладальніка і з-за эканоміі на інфраструктуры стварае вялікія праблемы для людзей і для наваколля.

 

Кірмаш славалюбства сацыяльна безадказных інфанцільных асобаў!

 

Так, пакуль аўтамабіль яшчэ ў многіх выпадках больш выгодны ў параўнанні з іншымі альтэрнатывамі. У першую чаргу гэта тычыцца шматдзетных сем’яў, якія маюць грошы, жывуць за горадам у катэджы і вымушаныя кожны дзень ездзіць на працу ў горад і развозіць дзяцей па садках і школах.

 

Асабісты аўтамабіль, які выкарыстоўваецца пастаянна для працы (напрыклад, развозу тавараў “па кропках” або таксі), не ўваходзіць у разглядаемую катэгорыю, хоць і “начуе” ля гаспадаскага пад’езду.

 

Але, калі задумацца, то і такія катэгорыі аўтаўладальнікаў можна скараціць цэлым комплексам мерапрыемстваў.

 

У мінулым годзе толькі за адзін дзень адмовы ад аўтамабіля ў Беларусі ў паветра патрапіла на 400 тон шкодных рэчываў менш. Цяпер памножце гэтую лічбу на два.

 

Альбо на дваццаць! І дыхаць адразу стане лягчэй!

 

На здымку: людзям і машынам ужо цесна на вуліцах Гродна

Фота Тэрэзы Гасперовіч