Герб Ліды на марках

|

Марка выйшла ў серыі “Гербы гарадоў Беларусі”. Яе першапачатковы наклад – 45 тысяч асобнікаў.

Спецыяльнае гашэнне новай маркі на канверце прайшло сёння ў аддзяленні паштовай сувязі №11 Ліды і ў месцах выязднога гандлю.

Герб Ліды ўяўляе з сябе барочны шчыт падзелены вертыкальна.

У полі чырвонага колеру выява залатога ільва, у блакітным полі – два перакрыжаваных залачых ключа (па паданні – ключы святога Пятра).