Невядомыя мярзотнікі жыўцом закапалі котку з кацянятамі
– Мы з мужам пайшлі ў лес пад Путрышкамі па грыбы – распавядае Аксана. Убачылі, што ў адным месцы варушыцца зямля. Падумалі – вожык, падыйшлі бліжэй – а там…
Уратаваная котка мела пераахалоджанне (тэмпература цела была ўсяго 35 градусаў), на целе былі раны ад удараў рыдлёўкай. Жывёлаў закапалі ў мяху.
>
Знойдзеныя жывёлы былі чыстымі, без блох. Цяпер котка і яе дачка адчуваюць сябе добра і чакаюць, што хутка знойдуцца новыя гаспадары.
Ахвотныя прытуліць жывёлаў могуць звяртацца да Аксаны (МТС 7356885).
Фота з Гарадзенскага Форума