“Дажынкі-2010” адбыліся. Наступнае свята ўраджаю пройдзе ў Маладзечне
У Ліду прыехалі 3 тысячы афіцыйных дэлегатаў і 20 тысяч удзельнікаў.
Гродзенскую вобласць прадстаўлялі больш за 100 чалавек: кіраўніцтва аблваканкама, абласных структур і арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў, гаспадарак і 39 лепшых механізатараў і кіроўцаў, якія ўласна і атрымалі ўзнагародны.
Гасцей Дажынак забаўлялі каля 2 тысяч артыстаў: Ірына Дарафеева, Анатолій Ярмоленка, Іна Афанасьева, “Песняры” і рэгіянальныя калектывы.
Гандлёвыя рады ўсіх больш-меньш вядомых беларускіх вытворцаў расцягнуліся на 7 км.
Адпачыць і падсілкавацца за столікамі каля іх маглі адначасова 8 тысяч чалавек.
Паводле http://www.belta.by/
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com