У Ленінскім раёне Гродна зноў згарэла машына
“Твой стыль” пісаў пра тое, што пачасціліся выпадкі пажараў у прыпаркаваных на ноч у дварах горада машынах. Хто і навошта падпальвае прыватныя аўто застаецца невядомым.
Па зводках МНС, за мінулыя выходныя ў вобласці адбылося 10 пажараў, у якіх пацярпеў 1 чалавек – гродзенец, які, пьяны, паліў у ложку.
Яшчэ 15 гродзенцаў учора былі эвакуіраваны з верхніх паверхаў дома, на адным з балконаў якога пачаўся пажар. Гаспадыня пацярпелай кватэры вывесіла сушыцца бялізну і на паўгадзіны выйшла. Калі жанчына вярнулася, яе сустракалі выратавальнікі.
Найбольш верагодная версія ўзнікнення пажара на балконе – акурак, які трапіў на балкон з верхніх паверхаў.
Вінаватага цяпер шукаюць супрацоўнікі міліцыі. Яму пагражае штраф у памеры больш за мільён рублёў.
Паводле Гродзенскага МНС
Фота з сайта http://carsguru.net