Дзень без аўтамабіля – скепсіс пераможаны
Я ставіўся да яе вельмі скептычна, памятаючы пра Дні без нікатыну, у якія кожны курэц паліць у паўтара раза больш.
Традыцыйны ранішні корак метраў у трыста, які павольна поўз па вуліцы ўздоўж майго дома, толькі ўзмацняў мой песімізм.
І ўсё ж, узброіўшыся прыгатаванай з вечара дзіцячай наіўнасцю, накіроўваюся ў горад у надзеі разбурыць стэрэатыпы пра пасіўны ўдзел у такіх акцыях нашых грамадзян.
З дзяцінства з недаверам ставіўся да ўсякіх статыстычных дадзеных, прадстаўленых Мін-якім-небудзь-комам (прывітанне Цэнтрвыбаркаму, гэта ён вінаваты). Таму я шукаў лічбы. Усюды, дзе яны маглі быць.
Работнікі трох наведаных мной стаянак, нібы змовіўшыся, паўтараюць, што машын з раніцы ад іх з’ехала ледзь не ў два разы менш, чым звычайна. Дзіўна ўсё гэта, але давялося паверыць.
Значыць, усе гэтыя хлопцы адправіліся на аўтобусах (тралейбусах)? Іду да кантралёраў.
“Паляўнічыя на зайцаў” аднаго з аўтобусікаў распавядаюць пра парадку паўсотні прад’яўленых правоў на кіраванне, па якіх у гэты дзень можна было ехаць у грамадскім транспарце бясплатна. Кантралёрскі аўтобусік нумар два і прыкладна тыя ж вынікі.
Чарговы сур’ёзны ўдар па маім скепсісе наконт акцыі.
У лёгкім замяшальніцтве ад вынікаў свайго расследавання, крочу ў напрамку да цэнтру, каб дамаляваць карціну «Дзень без аўтамабіля ў Гродне».
Паветра здаецца чысцейшым, дарогі – больш вольнымі.
Іду да галоўных месцаў злачынстваў супраць прыроды (да тых, дзе звычайна бываюць коркі).
Коркі на месцы… Цуду, на жаль, не адбылося.
Па дарозе сустракаю натоўп веласіпедыстаў.
>
Аказваецца такім чынам хлопцы вырашылі нагадаць пра праблему забруджвання гарадскога паветра аўтамабільнымі выкідамі і пры нагодзе прадэманстраваць адзін са спосабаў яе вырашэння.
Дзякуй, што нагадалі!
Маё расследаванне падыходзіць да канца.
Аказваецца, што гарадзенцы акцыю падтрымалі, за што ім, вядома ж, дзякуй.
На гэтым усё. І памятайце: нішто так нас не збліжае, як грамадскі транспарт.
Так што айда на прыпынкі! Будзем дапамагаць набываць партыю новых тралейбусаў, якія зусім хутка з’явяцца на вуліцах горада.
Фота: Гарадзенскі Форум