Дэтэктыў гродзенскай настаўніцы з’явіўся ў продажы
Дэтэктыў “Денег много не бывает” выйшаў у серыі “Беларускі дэтэктыў” выдавецтва “Беларусь”.
Як паведаміла “Твайму стылю” дырэктар кнігарні “Веды”, сюжэтнае дзеянне кнігі разгортваецца вакол гісторыі аднаго не вельмі шчаслівага абагачэння.
У цэнтры – лёс жанчыны-бізнесмена.
Знікае ўладальніца гасцінічнага комплекса, за справу бярэцца міліцыя. У часе следства высвятляецца шмат нечаканых фактаў.
Прэзентацыя дэтэктыва адбудзецца ў гандлёвай зале кнігарні “Веды” (вул.Ажэшкі,38). Пачатак у 13.00.
Падчас прэзентацыі Галіна Богдан прадставіць сваю першую кнігу, якую можна будзе набыць там жа, адкажа на пытанні чытачоў, дасць аўтографы, а рэдактар выдавецтва “Беларусь” анансуе чарговы дэтэктыў гродзенскай настаўніцы, які ўжо рыхтуецца да друку.