У Гродне з’явіцца літоўская гандлёвая сетка
Літоўцы гатовыя інвеставаць у праект 20 мільёнаў еўра.
Гродзенскія ўлады мяркуюць прапанаваць інвестарам для арганізацыі бізнеса ўчасткі ў абласным цэнтры і раёнах. Акрамя таго, яны гатовыя прапанаваць магчымасць удзелу ў долевым будаўніцтве жылфонду для адкрыцця крам на першых паверхах.
Зараз кампаніі Senukaj і Zabolis partners разам з ТАА “ОМА” (Мінск) вывучаюць магчымасць арганізацыі ў гродзенскім рэгіёне сеткі “ОМА”.
Паводле літоўскай газеты “Вильняус дена”, на дадзены момант прадпрымальнікам з Літвы прасцей працаваць у Беларусі, чым на радзіме.
Па звестках Міністэрства замежных справаў Літвы, у Беларусі зарэгістравана каля 300 прадпрыемстваў з літоўскім капіталам, а пасольства Літвы штодня атрымлівае запыты ад 2-3 літоўскіх прадпрымальнікаў.
Статыстыка гандлю гаворыць сама за сябе: у першым паўгоддзі 2010 года літоўскі экспарт у Беларусь склаў 1,255 мільярда літаў, што на 39,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.
Паводле http://www.belta.by
На фота: гандлёвы цэнтр Senukaj